У рамках тыдня адчыненых дзвярэй “Храм мудрых ведаў – бібліятэка і рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» 4 верасня ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» з выхаванцамі групы падоўжанага дня адбыўся рэкламны вернісаж «Прачытай, не пашкадуеш», прысвечаны Дню беларускага пісьменства.
Да ўвагі наведвальнікаў быў падрыхтаваны наглядны дапаможнік ілюстраваная папка-раскладушка “Мова продкаў і нашчадкаў”, аформлена выстава дзіцячых кніг “Чытаем беларускае”, зроблены літаратурны агляд твораў берарускіх аўтараў.
Далей вучні самастойна знаёміліся з кнігамі на роднай мове, з цікаўнасцю вывучалі анатацыі, разглядалі малюнкі, чыталі ўрыўкі з твораў, дзяліліся ўражаннем, абмяркоўвалі сюжэты і незвычайных героеў.
Мерапрыемства дало магчымасць дзецям быць бліжэй да роднага слова, пазнаёміцца з багатым светам беларускай літаратуры, пагрузіцца ў разнастайнасць беларускай літаратуры, адчуць асалоду і перанесціся ў захапляльны свет беларускага мастацкага слова.
Прачытай, не пашкадуеш
04.09.2026
Мы в соцсетях & RSS