У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора” у Багушэвіцкай СІБК адбылося чарговае пасяджэнне клуба садавода і агродніка “Ураджайныя соткі”. Падчас інфарміны “Навінкі нашых палісаднікаў” нашы аматаркі кветак пазнаёміліся з артыкуламі аб цікавых кветкавых і дэкаратыўных культурах з часопісаў “Хозяин”, “Цветок” і “Садовод и огородник” даведаліся пра навінкі селекцыі сярод такіх папулярных кветкавых культур, як ружы, гартэнзіі і флоксы. Таксама былі адзначаны найбольш устойлівыя і дэкаратыўныя “малаўходныя” кветкі – традыцыйныя і любімыя аксаміткі, капуцын, лабулярыя, аднак увага надалася менавіта самым новым і незвычайным гатункам гэтых раслін. Напрыканцы сустрэчы адбыліся традыцыйнае абмеркаванне надзённых клопатаў і спраў і абмен рэцэптамі найбольш цікавых і смачных нарыхтовак на зіму.
У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора”
29.08.2026
Мы в соцсетях & RSS