Пятніца з павагай да пісьменніка-земляка

28.08.2026

Рэспубліканскі праект “Кожная пятніца –роднае,сваё!” у Бярэзінскай раённай бібліятэцы стымулюе правядзенне беларускамоўных літаратурных пятніц з пашыранай прапагандай творчасці беларускіх пісьменнікаў, з асаблівай пашанай да мясцовых літаратараў. На гэты раз аб’ектам зацікаўленай чытацкай увагі стаў масціты бярэзінскі празаік, член саюза пісьменнікаў Беларусі, журналіст, нараджэнец райцэнтра Аляксандр Бычкоўскі. На яго творчым рахунху 8 выдадзеных кніг. Сёлетні падарунак чытачам - яго кніга аповесцей “Чароўны чамадан з пахам адрэналіну” серыі “Век прозы”. Усе творы земляка з займальным сюжэтам і на шыкоўнай беларускай мове, а ўступнае слова да выдання напісаў сам старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. На працягу дня бібліятэкары пашырана знаёмілі наведвальнікаў з кніжным дэбютам земляка.Такім чынам, літаратурная пятніца стала для чытачоў днём чытацкага інтарэсу да творчасці пісьменніка з бярэзінскай прапіскай.

поделиться в: