Да Сусветнага дня беспрытульных жывел, які адзначаецца 21 жніўня, у Багушэвіцкай СІБК праходзіла кніжная выстава “Нашы чацвераногія сябры”. Прэзентацыя выставы пачалася словамі А.Сент-Экзепюры “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”. Сярод дзіцячых кніг у нашай бібліятэцы шмат казак і аповесцей, апавяданняў з галоўнымі героямі – хатнімі жывёламі, часцей за ўсё сабакамі і коцікамі. Аднак ёсць і больш экзатычныя варыянты: хамячкі, каровы, свінкі і, нават, кракадзіл! Дзеці не толькі пазнаёміліся з імі, але і ўзгадалі сваіх любімых чацвераногіх кніжных персанажаў і кінагерояў: ката Леапольда, сабак Каштанку, Хаціка і Белага Клыка, парсючкоў Пятачка і Бэйба, а таксама Канька-Гарбунка і шмат каго яшчэ.
Кніжная выстава “Нашы чацвераногія сябры”
27.08.2026
Мы в соцсетях & RSS