Інтэрактыўныя пасядзелкі жанчын “Фантазія. Натхненне. Творчасць.”

21.08.2026

У рамках праграмы "Сельская ўстанова культуры - сацыякультурная прастора" у Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” да Года беларускай жанчыны ў традыцыйную беларускую пятніцу адбыліся інтэрактыўныя пасядзелкі жанчын “Фантазія. Натхненне. Творчасць.”фармаце партнёрскай акцыі “Культурная талака” з Паплаўскай бібліятэкай і Сялібскім клубам-бібліятэкай. Тэма пасяджэння «Рушнік – жывая памяць пакаленняў» пра самы каштоўны набытак народнай культуры і мастацтва Беларусі – даматканы ручнік. Прысутныя з цікавасцю слухалі гісторыю ўзнікнення ручніка, даведаліся, якое значэнне меў ручнік у паўсядзённым жыцці нашых продкаў, як яго выкарыстоўвалі ў сямейных абрадах: пры нараджэнні, хрышчэнні чалавека, на вяселлі, пры пахаванні. Асаблівую ўвагу вядучая ўдзяліла значэнню сімвалаў беларускага арнаменту ў вышыўцы. Далей бібліятэкар распавяла, што мова беларускага народнага гафту – гэта свайго роду сістэма ліста, дзе паперу замяняюць палотны, а чарнілы – нітку… Прысутныя даведаліся, што для вышыўкі бралася лепшае, тонкае, самае белае, якаснае палатно, купляліся вельмі дарагія чырвоныя і чорныя ніткі. Кожны вышываны ўзор размешчаўся па адмысловых правілах, у кожным вытканым сантыметры тканіны, у кожны сцяжок ўзору быў укладзены глыбокі сэнс. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што ў некаторых дамах і дагэтуль захоўваюцца старажытныя ручнікі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне і з'яўляюцца неад'емнай часткай нашай гісторыі і культуры. Да мерапрыемства была аформлена выстава ручнікоў чытачоў бібліятэкі “З бабулінага куфра”. Гучалі беларускія песні.

поделиться в: