Беларусь адметная

21.08.2026

Рэспубліканскі праект года “Кожная пятніца – роднае сваё!”  стаў нагодай для размовы з асаблівым пачуццём гонару аб адметнасцях нашай роднай Беларусі, якія вылучаюць яе з шэрагу краін свету. Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка запрасіла ў гэтую жнівеньскую пятніцу рабят з выхаваўча-аздараўленчага лагера з дзённым прабываннем “Валошкі” Багушэвіцкай сярэдняй школы. Рэйтынг-трыбуна “Беларусь наша адметная” дапамагла  маленькім беларусікам усвядоміць, чым можна ганарыцца жыхарам нашай міралюбівай, вольнай, перадавой краіны з багатай гісторыяй, самабытнымі традыцыямі, адважнымі героямі, непаўторнай прыродай і геральдыкай. Наша адметнае, ганаровае: трактары і БелАЗы, ільняныя і саламяныя вырабы, мінеральныя ўгнаенні, водныя і лясныя  рэсурсы, беларускі арнамент, слуцкія паясы, ручнікі, мілагучная мова, цукеркі кандытарскай фабрыкі “Камунарка”. Размова пра дрэсіраваных мядзведзяў Смаргонскай акадэміі вялася з раздачай рабятам абаранкаў, бо іх на Беларусі найперш і выраблялі для чацьвераногіх артыстаў, якія ў XVII гастралявалі па ўсёй Еўропе. Прызы з сімволікай Беларусі парадавалі юных знаўцаў гісторыі роднай краіны з усведамленнем патрыятычнай высновы: “Ведаць роднае – справа годная! Сваё – мілей, чым пазычанае!”.

поделиться в: