Метадычны дзень

20.08.2026

Для работнікаў сельскіх бібліятэк раёна на базе ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая біблітэка” адбыўся чарговы метадычны дзень па тэме “Укараненне рэкамендацый метадычнага цэнтра ЦБ – паказчык узроўню выканаўчай дысцыпліны і якасці дзейнасці ўстановы”. Прагучалі метадычныя рэкамендацыі “Рацыяналізацыя арганізацыі працоўнага дня бібліятэкараў і прыёмы самакантролю за  ўкараненнем рэкамендацый метадычнай службы ЦБ”. Заслуханы выступленні сельскіх бібліятэкараў аб выкананні хатніх заданняў метадычных дзён ад 18.06 і 16.07. 2026г., а таксама заўваг і прапаноў, выказаных работнікамі ЦБ пры наведванні сельскіх філіялаў, пры заслухоўванні на савеце пры дырэктары работы сельскіх бібліятэк па папулярызацыі перыядычных выданняў па падпісцы.  Работнікі Багушэвіцкай СІБК і Пагосцкай СІБ адзначаныя як самыя актыўныя і аператыўныя рэалізатары рэкамендацый метадычна-маркетынгавай службы ЦБ. Дадзены метадычныя парады па арганізацыі самаадукацыі бібліятэкараў і фарміраванні іх культуры чытання з вылучэннем абавязковых для азнаямлення выданняў. Агляд публікацый літаратурна-мастацкіх часопісаў за 2026 год меў на мэце вылучэнне найбольш значных, зместава актуальных, высока мастацкіх, цікавых для шырокага кола чытачоў твораў вядомых пісьменнікаў і дэбютантаў. Прадстаўлены агляд прафесійных выданняў “Бібліятэка прапануе” і “Бібліятэчны свет” з прапагандай цікавага вопыту калег. Хатняе заданне метадычнага дня прадугледжвае практыку вядзення кожным бібліятэкарам картатэк самакантролю і рэгулярнае заслухоўванне на метадычных днях і вытворчах нарадах справаздач бібліятжэкараў аб рэалізацыі рэкамендацый, заўваг і прапаноў метадычнай службы па паляпшэнні работы бібліятэк,  абмеркаванне знакавых кніг ў чытанні бібліятэкараў.

поделиться в: