Дзень кнігі “Чабурашка шукае сяброў”

20.08.2026

З нагоды 60-годдзя аповесці Э.Успенскага “Кракадзіл Гена і яго сябры” і Дня нараджэння Чабурашкі, які адзначаецца 20 жніўня, у Багушэвіцкай СІБК адбыўся дзень кнігі “Чабурашка шукае сяброў”. Падчас інфармхвілінкі “Чабурашка і яго радня” наведвальнікі дзіцячага аздараўленчага лагера “Валошкі” Багушэвіцкай СШ пазнаеміліся з творчасцю вядомага рускага дзіцячага пісьменніка і сцэнарыста Эдуарда Успенскага. Дзеці даведаліся, што акрамя Чабурашкі і кракадзіла Гены, з-пад пяра пісьменніка нарадзіліся такія героі, як Дзядя Федар, паштальён Печкін, следчыя Калабкі, і нават…Фіксікі! Толькі спачаткі Фіксікаў звалі “Гарантыйнымі чалавечкамі”. Шмат хто з казачных герояў Успенскага зрабіў "кінакар'еру" у мультыплікацыі.
Таксама наведвальнікаў бібліятэкі чакала забаўляльна-пазнавальная праграма “На імянінах Чабурашкі”, падчас якой знакаміты ў Японіі Чабурасіка-сан пазнаёміўся з новымі сябрамі. Дзеці не толькі пачаставаліся імянінным пірагом, які прыслаў кракадзіл Гена, але і адказалі на пытанні віктарыны, паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў, паспаборнічалі ў актыўных гульнях “Кенгуру”, “Эстафета з апельсінамі”, “Забі крыску Ларыску”. А напрыканцы праграмы адбылася дыскатэка.

поделиться в: