Сустрэча з карцінамі земляка

19.08.2026

Мастацкі вернісаж “Рамантыка жывапісу” пазнаёміў наведвальнікаў аздараўленчага летніка “Сонейка” Ушанскай школы з прадстаўленымі ў Бярэзінскай раённай бібліятэцы аўтарскімі карцінамі нараджэнца Беразіно прафесійнага мастака Аляксандра Кудрашова. Рабят зацікавілі факты біяграфіі земляка, якога простае дзіцячае захапленне прывяло да прафесіі мастака. Школьнікам ён наведваў гарадскую бібліятэку, цікавіўся коміксамі, затым размалёўваў іх і захапіўся жывапісам. Пасля заканчэння акадэміі мастацтваў працаваў ў Мінску дэкаратарам на кінастудыі “Беларусьфільм”. Хлопчыкаў і дзяўчынак уразілі партрэты ўсмешлівага чалавека ў капелюшы з кнігі “Властелин колец”, стомленай балерыны, шэкспіраўскага Гамлета.

поделиться в: