Каб любіць Беларусь – трэба яе ведаць

19.08.2026

Любоў да Радзімы пачынаецца з нераўнадушша да гісторыі роднай краіны, ведання яе адметнасцей, адчування непарыўнай сувязі з зямлёй, дзе нарадзіўся. Сапраўдны патрыёт паважае і любіць сваё! Дзень юнага патрыёта “З гонарам завёмся беларусамі” на базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі быў адрасаваны выхаванцам аздараўленчага летніка “Сонейка” Ушанскай школы з агульным заклічам “Каб любіць Беларусь – трэба яе ведаць!”. Рабяты папоўнілі скарбонку сваіх ведаў пра родную краіну, даведаліся аб нашых дзяржаўных сімвалах і ўзнагародах, вядомых ва ўсім свеце брэндах, знакамітых беларусах, арыгінальных помніках і гербах беларускіх гарадоў… Прагучалі цікавыя звесткі аб Героях Беларусі, запаведных мясцінах роднага краю, пра Смаргонскую мядзведзевую акадэмію, слуцкія паясы, беларускі лён, “Беларускае мора” – возера Нарач. Заахвочвальным стымулам да ведання фактаў аб роднай Беларусі сталі прызы з сімволікай.

поделиться в: