Краязнаўчая гадзіна “Выдатныя жанчыны нашага аграгарадка”, прысвечаная Году беларускай жанчыны адбылася ў Багушэвіцкай СІБК. Наведвальнікі дзіцячага аздараўленчага лагера “Валошкі” Багушэвіцкай СШ пазнаёміліся з вядомымі жыхаркамі нашага населенага пункта. Адданае служэнне не толькі сваім блізкім, але і ўсім навакольным – тое, што аб’ядноўвае старасту Багушэвіч, былога сакратара Багушэвіцкага выканаўчага камітэта, Рэгіну Яўгенаўну Собаль і ветэрана педагагічнай працы, былога выкладчыка роднай мовы і літаратуры Бярэзінскай гімназіі №2 Алену Мікалаеўну Пяткевіч. Таксама былі ўзгаданы імёны іншых слаўных нараджэнак нашага сельсавета: доктара медыцынскіх навук, педыятра Лідзіі Ціханаўны Ламака і кандыдата педагагічных навук Лідзіі Іванаўны Прашковіч. Напрыканцы мерапрыемства дзеці ўзгадалі імёны знаёмых і блізкіх ім жанчын, якія з’яўляюцца для іх прыкладам і знаёмствам з якімі яны ганарацца, а таксама расказалі аб слынных жанчынах Бярэзіншчыны, пра якіх яны даведаліся ў Бярэзінскай раённай бібліятэцы.
“Выдатныя жанчыны нашага аграгарадка”
15.08.2026
Мы в соцсетях & RSS