Традыцыйная пятніца “Мядовы спас” ў Багушэвіцкай СІБК пачалася інфармінай ”Пчалярства – рамяство праз стагоддзі”. Нашы наведвальніцы даведаліся, што бортніцтвам славіліся Багушэвічы больш чым за 5 стагоддзяў таму, бо ў першым пісьмовым дакуменце аб нашым населеным пункце, як асаблівыя выгоды маёнтка Багушэвічы ўзгадваюцца “бортныя дрэвы і пчолы”, якімі багаты наваколлі. Таксама яны пазнаёміліся з сучаснымі падыходамі да пчалярства, нетрадыцыйнымі карыснымі прадуктамі, апітэрапіяй (лекаваннем з дапамогай пчол і розных прадуктаў іх вытворчасці) з кніг і часопісаў нашай бібліятэкі. Цікавасць выклікалі матэрыялы аб лепшых нектараносных раслінах, якія здольны даваць прыбытак у складаных метэаўмовах рана вясной і ўвосень.
Потым з заклічам “Мядовы спас, завітай да нас!” усе пачаставаліся духмяным мядовікам, паслухалі урывак з “Новай зямлі”, у якім было апісана “падразанне сотаў” – пачатак медасбора на Мядовы спас. Таксама яны дазналіся аб народных прыкметах і забабонах, звязаных з гэтым днем і пазнаёміліся з цікавымі замовамі, якія павінны дапамагчы пчаляру атрымаць больш мёду і пазбегнуць страт падчас зімоўкі.
Традыцыйная пятніца “Мядовы спас”
14.08.2026
Мы в соцсетях & RSS