Да Міжнароднага дня моладзі

14.08.2026

Да Міжнароднага дня моладзі, напярэдадні 60-годдзя пісьменніцы Алены Брава, ў Багушэвіцкай СІБК адбылася прама-акцыя “Кніга – лепшы дарадца”. У Год беларускай жанчыны нашым маладым чытачам былі прапанаваны творы беларускай пісьменніцы з цікавым  нестандартным лёсам. Неаднойчы яе аповесці і апавяданні публікаваліся у часопісе “Маладосць”, менавіта таму, што пытанні і праблемы, якія ўздымаюцца ў творчасці Алены Брава, больш зразумелы менавіта сучаснай моладзі: гэта і сутыкненне традыцыйнага стаўлення да жаночай ролі ў грамадстве, і жадання жанчыны самастойна вырашаць свой лёс, і адрозненні менталітэтаў нараджэнцаў розных краін,  і, ў той жа час, тое, што іх аб’ядноўвае.

поделиться в: