У патрыятычным выхаванні школьнікаў не бывае канікулаў, летні сезон гэтаму нават спрыяе. Супрацоўнікі Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адрасавалі выхаванцам аздараўленчага летніка Дзмітравіцкай СШ гадзіну гонару “Ганарымся табой, Беларусь!”. Мацаванню патрыятычных пачуццяў гонару за родную краіну ў юных жыхароў Бярэзіншчыны спрыяла дасведчаная, пазнавальна і не менш цікавая інфармацыя пра дзяржаўныя сімвалы і ўзнагароды РБ, вядомыя ва ўсім свеце беларускія брэнды, прыродна-геаграфічныя і культурныя адметнасці, арыгінальныя помнікі і гербы беларускіх гарадоў. З асаблівым гонарам звучалі імёны Герояў Беларусі і Прэзідэнта РБ, слынных беларусаў, якія праславілі Айчыну далёка за яе межамі. Рабяты не толькі папоўнілі скарбонку сваіх ведаў пра Беларусь, але і атрымалі салодкія пачастункі ад кандытарскай фабрыкі “Камунарка”.
Вучым быць беларусамі
13.08.2026
Мы в соцсетях & RSS