Выхаванцы аздараўленчага летніка “Вясёлка” Капланецкай СШ адправіліся ў захапляльнае падарожжа ў гісторыю раёна, калі наведалі Бярэзінскую раённую бібліятэку з жаданнем даведацца пра тое, аб чым не прачытаеш у школьным падручніку і інтэрнэце, без ведання чаго нельга назвацца патрыётам Бацькаўшчыны. Правадніком для юных падарожнікаў стаў мудры Ліс, які быццам з’явіўся з герба Беразіно і дасведчаны ў многіх фактах з гісторыі раёна. Падказкамі дарэчы сталі прадметы-сімвалы з куфэрачка бярэзінскіх таямніц і бярэзінскіх брэндаў, якія дапамаглі рабятам усвядоміць інфармацыю аб далёкай мінуўшчыне часоў княжацка-графскіх землеўладанняў, вайны з Напалеонам, з’яўлення ў раёне першых трактароў, абароны маста цераз Бярэзіну і выгнання моладзі на прымусовыя работы ў Германію у гады вайны. Шчырае захапленне выклікалі факты біяграфій землякоў, чые імёны ўпісаны ў гісторыю роднага краю і краіны. Эрудыты змаглі вылучыцца сваёй дасведчанасцю, атрымаць памятныя сувеніры і з гонарам назвацца юнымі краязнаўцамі.
Падарожжа па родным краі з мудрым Лісам
12.08.2026
Мы в соцсетях & RSS