Старажытны мудрэц наказваў: “Свету не пазнаеш, не зведаўшы краю свайго!” Гісторыя роднага краю – бясконцая павучальная кніга, энцыклапедыя жыцця, скарбонка самабытнасці, магутны выхаваўчы сродак, асабліва для падрастаючага пакалення. Прысутнасць сярод рэчаў, якія звязаны з гісторыяй краю і служаць сведкамі даўніны, дазваляе юным сучаснікам дакрануцца да мінуўшчыны, спазнаць повязь былога і сучаснага. А калі інфармацыя падаецца ў гульнёва-пазнавальнай форме, тады засваенне матэрыялу павышаецца ўдвая. Квэст–экскурс “Бярэзіншчына пад ліхтаром гісторыі” на базе інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра Бярэзінскай раённай бібліятэкі стаў для выхаванцаў аздараўленчага летніка Ушанскай СШ “Сонейка” цудоўнай магчымасцю адкрыць таямніцы роднага краю ў святле гістарычных падзей, якія адбываліся 5 стагоддзяў назад у мястэчку Беразіно, у ходзе Айчыннай вайны з Напалеонам 1812г., у перыяды стварэння Бярэзінскага раёна, калгаснага і школьнага жыцця, Вялікай Айчынай вайны, у стваральны мірны час. Рабяты пераканаліся, што сапраўдны патрыёт любіць і ведае гісторыю роднага краю ў гістарычнай перспектыве, з павагай да людзей, якія стваралі сёняшні дабрабыт.
Падарожжа ў гісторыю Бярэзінскага краю
11.08.2026
Мы в соцсетях & RSS