Патрыятычнае выхаванне становіцца больш дзейсным, калі мае краязнаўчыя карані. На прыкладзе лёсаў землякоў юныя сучаснікі адкрываюць малую радзіму – нашу Бярэзіншчыну, за якую не сорамна. Выхаванцам аздараўленчага летніку з дзённым знаходжаннем “Сонейка” Брадзецкай СШ супрацоўнікі Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адрасавалі краязнаўчы квэст-экскурс, у ходзе якога рабяты павінны былі знайці адказ на пытанне: “Дзе жыве птушка шчасця?”. Добрай падказкай рабятам служылі мудрыя прымаўкі, якія ім даводзілі птушкі роднага краю і Дрэва мудрасці. Быццам на кінастужцы “Стоп-кадр” ажылі біяграфіі землякоў, якія дасягнулі адметных вяршынь, служаць узорам патрыятызму і адданасці роднаму краю. Сярод слынных прозвішчаў: прэзідэнт Акадэміі наук Беларусі М. Барысевіч, заслужаны артыст Нацыянальнага тэатра В. Белахвосцік, краязнаўцы-патрыёты Бацькаўшчыны П. Прыбыткін і С. Ігнатовіч, ардэнаносны старшыня калгаса Г. Рэут і легендарныя трактарысткі, мастак сусветнай вядомасці з невялічкага мястэчка Уборкі бліз вёскі Брадзец А. Гараўскі,…На іх прыкладзе рабяты пераканаліся, што сапраўдны патрыёт любіць і паважае сваё, адчувае непарыўную, кроўную сувязь са сваёй зямлёй, дзе расце дрэва роду і жыве птушка шчасця.
Птушка шчасця жыве ў родным краі
11.08.2026
Мы в соцсетях & RSS