Чарговае пасяджэнне клуба “Беразавічок” сабрала юных аматараў прыроды на ўрок спачування “Жывое просіць добрым быць” ў Багушэвіцкай СІБК. Мерапрыемства было прысвечана Сусветнаму дню беспрытульных жывел, які адзначаецца кожную трэцюю суботу жніўня (15.08), і 55-годдзю з першай публікацыі аповесці Г.М.Траяпольскага “Белы Бім Чорнае Вуха”. Дзеці даведаліся аб трагічным лёсе Біма, які з-за выпадку аказаўся беспрытульным і загінуў, а пасля абмеркавалі, чаму хатнія жывёлы, адказнасць за якіх павінен узяць чалавек, становяцца бяздомнымі, як ім дапамагчы, як зрабіць так, каб кожны коцік ці сабачка мелі свайго сапраўднага сябра і гаспадара. Таксама яны ўзгадалі літаратурныя творы, у аснове сюжэтаў якіх – узаемаадносіны чалавека і сабакі: “Каштанка” А.Чэхава, “Белы Клык” Д.Лондана, “Муму” І.Тургенева, і інш.. Напрыканцы пасяджэння яны пазнаёміліся з новай кнігай Г.Пярун “Пра Васю, Косціка і іх сябра Шарыка Шарыкавіча”, а таксама цікавымі фактамі аб коціках і сабачках.
Чарговае пасяджэнне клуба “Беразавічок”
10.08.2026
Мы в соцсетях & RSS