Кожная пятніца – роднае, сваё! У Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшло мерапрыемства «Мая цудоўная Радзіма», удзельнікамі якога былі выхаванцы аздараўленчага лагера «Сонейка» пры Брадзецкай СШ. Беларусь — наша родная зямля, краіна з багатай гісторыяй і прыгожай прыродай. Гэта месца, дзе кожны камень і кожны лес маюць сваю легенду, дзе кожны вецер цалуе ветлівасць і дабрыню. Радзіма — слова, якое абуджае ў нас той спектр пачуццяў, якія мы адчуваем на працягу ўсяго жыцця. Гэта тое, што нам дае пачатак, суправаджае ад першых няўпэўненых крокаў да першых рашучых дзеянняў. Малая радзіма — месца, якое мы любім, памятаем, беражэм. Гэта родны дом, у якім адчуваем цяпло і клопат бацькоў. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла і з кніжнай выставай, дзе былі прадстаўлены кнігі па гісторыі Беларусі, пра прыроду і гарады краіны, матэрыялы пра дзяржаўныя сімвалы, творы мясцовых пісьменнікаў і паэтаў.
Кожная пятніца – роднае, сваё!
07.08.2026
Мы в соцсетях & RSS