Літаратурная пятніца “Свет на старонках беларускай кнігі”

07.08.2026

Літаратурная пятніца “Свет на старонках беларускай кнігі”, прысвечаная Сусветнаму дню кнігалюбаў, які адзначаецца 9 жніўня, адбылася ў Багушэвіцкай СІБК. Падчас акцыі чытацкай шчырасці “Чыталі! Чытаем! Будзем чытаць!” дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі аб беларускіх кнігах, якія яны прачыталі за апошні год, а таксама пазнаёміліся з новымі паступленнямі ў бібліятэку. Падлеткаў больш зацікавілі кнігі з серыі “Пераходны ўзрост”, а маленькім чытачам прыйшліся даспадобы прыгожа ілюстраваныя казачна-прыгодніцкія кнігі Г.Перун, А.Карлюкевіча, Г.Аўласенка і іншых беларускіх аўтараў. 
Працягам літаратурнай пятніцы стала прэзентацыя зборнікаў серыі “Вера. Надзея. Любоў”, прызначаная дарослым чытачам. Творы сучасных беларускіх пісьменнікаў, у якіх, як у кроплі расы бачна адлюстраванне усяго навакольнага сусвета, зацікавілі нашых наведвальніц. Падчас літаратурнай прэм’еры “Што ў чароўным чамадане?” ім была прэзентавана новая кніга нашага земляка, бярэзінскага пісьменніка і журналіста, Алеся Бычкоўскага “Чароўны чамадан з пахам адрэналіну”. Яна зацікавіла аматараў “фэнтэзі” і трапных “легкіх” выразаў аб складаных рэчах. Таксама гэтая літаратурная навінка была прэзентавана падлеткам, якія завіталі у нашу бібліятэку.

поделиться в: