Мастацкі вернізаж “Партрэты загаварылі: жанчыны, якія праславілі Бярэзінскі край”.

06.08.2026

Патрыятызм прывіваецца з дзяцінства – ад любові да роднага краю і гонару за выдатных землякоў. Дзмітравіцкім рабятам, якія наведалі Бярэзінскую раённую бібліятэку, быў прадстаўлены мастацкі вернізаж “Партрэты загаварылі: жанчыны, якія праславілі Бярэзінскі край”. Сярод  гераінь   партрэтнай экспазіцыі ў гонар Года беларускай жанчыны на ганаровым месце адразу дзве нараджэнкі вёскі Дзмітравічы, выпускніцы мясцовай школы-медалісткі сёстры Калбаска (у замужжы Людміла Белякова і Святлана Вінакурава). Гэтыя выпускніцы БДУ, кандыдаты навук, вядомыя жанчыны ў сталіцы праславілі сваю сям’ю, школу, родную вёску і наш Бярэзінскі раён. Аповед пра іх выклікаў у сэрцах юных вяскоўцаў пачуццё гонару і веру у тое, што у нашай краіне кожны можа рэалізаваць свае творчыя і прафесійныя здольнасці.

поделиться в: