З нагоды 85-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб адбылася гадзіна памяці “Ніколі не забудзем” для наведвальнікаў дзіцячага аздараўленчага лагера “Валошкі” Багушэвіцкай СШ. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з успамінамі жыхароў Багушэвіч, якія перажылі ваенны час, а таксама ім была прэзентавана кніга нашага земляка Я.Курто “А жыццё адно” аб падзеях, якія адбываліся на Бярэзіншчыне (у тым ліку і ў саміх Багушэвічах і навакольных вёсках) падчас фашысцкай акупацыі. Незабыўныя эмоцыі выклікала апавяданне Я.Маўра “На рацэ Беразіне” аб подзвігу нашага назаўсёды юнага земляка, нараджэнца в.Якшыцы, Мішы Хацько. Таксама дзяцей вельмі ўразіла кніга ўспамінаў дзяцей - сведкаў вайны “Ніколі не забудзем”.
Гадзіна памяці “Ніколі не забудзем”
06.08.2026
Мы в соцсетях & RSS