У межах акцыі “Бяспечныя канікулы” у Багушэвіцкай СІБК адбылася гульня-віктарына “Нам не страшны шэры воўк! І не толькі…” для наведвальнікаў дзіцячага аздараўленчага лагера “Валошкі” Багушэвіцкай СШ. Як не заблукаць у лесе, што ўзяць з сабою ў падарожжа, як апрануцца, якія пагрозы магчыма сутрэць на сваім шляху ў лесе і як іх пазбегнуць, як здабыць ваду і чым можна падсілкавацца без пагрозы атруціцца – адказы на гэтыя пытанні дзеці вынайшлі падчас мерапрыемства. Таксама яны даведаліся пра самых небяспечных для падарожнікаў жыхароў беларускіх лясоў, сярод якіх “пачэснае” месца займаюць не медзвядзі з ваўкамі, а восы; пра тое, як адрозніць маладых цікаўных шчанюкоў лісіц і ваўкоў ад жывёл, хворых шаленствам. Падчас мерапрыемтва дзеці ўзгадалі правілы паводзін ля вадаёмаў і рэк, бяспечнага карыстання вогнішчамі, першай медычнай дапамогі. Таксама яны пазнаёміліся з цікавай прыгодніцкай аповесцю Я.Маўра “Палесскія рабінзоны”, дзе даюцца сапраўдныя ўрокі выжывання ў беларускім лесе.
У межах акцыі “Бяспечныя канікулы”
05.08.2026
Мы в соцсетях & RSS