Пасяджэнне клуба “Ураджайныя соткі”

31.07.2026

Чарговае пасяджэнне клуба “Ураджайныя соткі” сабрала аматараў садаводства на пазнавальную гадзіну “Расліны чакаюць паратунку”. Тэма пасяджэння аказалась вельмі актуальнай, бо надвор’е гэтага сезону вельмі спрыяльнае для развіцця розных грыбковых захворванняў раслін. Удзельнікі мерапрыемства выявілі розніцу паміж такімі захворваннямі таматаў і бульбы як фітафтароз і кладаспарыёз, якія часцяком не адрозніваюць, а таксама пазнаёміліся з традыцыйнымі і сучаснымі сродкамі барацьбы супраць гэтых патагенаў. Таксама былі абмеркаваны бяспечныя для раслін дозы ўнясення такіх угнаенняў, як кальцыевая салетра, калійная салетра, каліфос, борная кіслата і лепшыя спосабы іх ужывання (пад корань, альбо па лісці). У гэты яблычны год асаблівую цікавасць выклікалі спосабы захісту яблыкаў ад пашкоджання пладовай гніллю – маніліёзам. Пасяджэнне традыцыйна скончылася абмеркаваннем разнастайных хітрыкаў гаспадынь па захаванні і перапрацоўцы ураджаю.

поделиться в: