Падчас краязнаўча-гістарычнай інфарміны “Багушэвічы: 525 гісторыі”

30.07.2026

Сталічныя падарожнікі, якія наведалі знакаміты касцёл Божага Цела ў Багушэвічах па рэкамендацыі “Пашпарта вандроўніка па Беларусі”, вырашылі больш падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй нашага аграгарадка і завіталі ў бібліятэку. Падчас краязнаўча-гістарычнай інфарміны “Багушэвічы: 525 гісторыі” яны даведаліся шмат цікавага аб месцы, на якім стаіць наш аграгарадок, гісторыі маёнтка Багушэвічы і сям’і Свентаржэцкіх, пазнаёміліся з нашымі мясцовымі славутасцямі, сярод якіх асаблівае месца займае Петр Абрамавіч Прыбыткін, а таксама пагарталі старонкі кнігі “Памяць. Бярэзінскі раён” і краязнаўчых даведнікаў аб Бярэзіншчыне.

поделиться в: