З нагоды Міжнароднага дня сяброўства (28.07) і 100-годдзя кнігі А.Мілна “Вінні – Пух” ў Багушэвіцкай СІБК адбыўся урок дабрыні “Кніга вучыць сяброўству”. Знаёмая з маленства казка аб хлопчыке Хрыстоферы Робіне і яго лялечных сябрах: мядзведзяняці Віні Пуху, парсючку Пятачку, Тыгры, Кроліку, Саве, Восліку Іа і іншых – сапраўдны прыклад сяброўства паміж такімі рознымі персанажамі. Дзеці адказалі на пытанні Пятачка аб персанажах казкі, паразважалі, чаму з сябрамі цяжкасці і непрыемнасці становяцца не такімі страшнымі, а таксама, як адрозніць сапраўднага сябра ад прыяцеля. Таксама яны намалявалі сваіх любімых персанажаў з гэтай казкі.
“Кніга вучыць сяброўству”
29.07.2026
Мы в соцсетях & RSS