Свята вескі "Багушэвічам - 525 год" правяла Багушэвіцкая бiблiятэка-клуб сумесна з Багушэвіцкім сельскім выканаўчым камітэтам. Як на любым юбілеі, жыхароў вескі віталі шматлікія госці: калектыў Чыжахскага сельскага клуба, народны ансамбль песні "Лявоніха", а таксама салісткі вакальнай групы " Радасць" Бярэзінскага раённага дома культуры. Пасля экскурса ў гісторыю нашага старажытнага паселішча, кіраўніцтва сельскага выканаўчага камітэта ўсклала кветкі да помніка жыхарам вёскі, якія загінулі падчас ВАВ. Гучалі віншаванні жыхарам Багушэвіч, якія ўнеслі значны ўнёсак у жыццё нашага аграгарадка. Пасля афіцыйнай часткі урачыстасці свята працягнулася ў больш нефармальнай абстаноўцы. Забаўляльная праграма, прысвечаная Году беларускай жанчыны, пасля віктарыны "І гэта ўсё аб ёй" І жартоўнага конкурса прыгажосці завяршылася канцэртам музычных аб'яднанняў Бярэзінскага РДК. Культурная праграма таксама уключыла выставы работ мясцовых майстрыц і майстар-клас ад жыхаркі вескі Чыжаха Цісецкай Аксаны Мікалаеўны па пляценні паясоў.
Свята вескі "Багушэвічам - 525 год"
25.07.2026
Мы в соцсетях & RSS