Традыцыйная пятніца “Зажынкі” адбылася ў Багушэвіцкай СІБК. Пачатак жніва адзначаўся беларусамі здаўна, як адно з цыклічных гадавых сельскагаспадарчых свят, прысвечаных плоднасці і прыгатаванню да завяршэння сельскагаспадарчага года. З пачаткам хрыстыянізацыі зажынкі прыканавалі да дня Пракопія Жнівенніка (21 ліпеня). Лічылася, што «Пракоп летні — жней і жнівеннік, жніво пачынае”. З гэтай нагоды адбылася прэзентацыя кніжнай выставы “Хлеб – усяму галава”, падчас якой дзеці даведаліся не толькі аб шляху ад зярнятка да духмянага пышнага бохана хлеба, але і прачыталі вершы М.Пазнякова, прысвечаныя пачэснай працы механізатараў-хлебаробаў і пекараў. Падчас гадзіны гонару “Слаўцеся рукі, што хлеб гадавалі” дзеці пазнаёміліся з працоўным лёсам нараджэнкі Бярэзінскага раёна, трактарысткі Таццяны Захожай, якая у 1982‑м годзе атрымала ад міністра сельскай гаспадаркі СССР спецыяльны прыз імя Пашы Ангелінай, а таксама да Дня Маці ў 2006г была ўзнагароджана Прэзідэнтам Беларусі імянным трактарам МТЗ-82. Таксама аб сваім укладзе расказаў вучань 9 класа Багушэвіцкай СШ Кірыл Шпакоўскі, які у час летніх канікул знайшоў працу на зернетаку, і з пачатку жніва ўжо пагрузіў больш за 11 тон збожжа.
Традыцыйная пятніца “Зажынкі”
24.07.2026
Мы в соцсетях & RSS