У рамках беларускамоўнай пятніцы “Кожная пятніца - роднае сваё” незвычайна сёння ў ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» для ўдзельнікаў сумеснага праекта ТЦСАН і бібліятэкі «Чудесный мир книги» прайшла гадзіна гісторыі “Сімвалы Беларусі”.
Маладыя людзі даведаліся, для чаго і чаму кожная дзяржава мае свае сімвалы, аб значэнні нашых сімвалаў на дзяржаўным гербе і сцягу. Для замацавання ведаў былі праведзены віктарыны "Дзяржава і яе сімвалы” і “Зямля пад белымі крыламі". Тэматычная выстава "Сімвалы маёй краіны " пазнаёміла ўдзельнікаў з кніжнымі выданнямі, дзе падрабязна распавядаецца пра гісторыю беларускай сімволікі. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі праглядзелі відэа “Наши символы государства ”.
Гадзіна гісторыі “Сімвалы Беларусі”.
24.07.2026
Мы в соцсетях & RSS