У межах акцыі “Бяспечныя канікулы”

23.07.2026

У межах акцыі “Бяспечныя канікулы” ў Багушэвіцкай СІБК ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" адбылася інфарміна “Бяспека паэтычным радком” для школьнікаў. Старэйшыя ўдзельнікі мерапрыемства прачыталі малышам вершы па бяспечных паводзінах “Калі дома ты адзін”, а таксама па правілах дарожнага руху і бяспецы пры паездках у грамадскім транспарце. Таксама яны пазнаёміліся з матэрыяламі Адзінага дня інфармавання “Забеспячэнне бяспекі: ад кібератак да правіл на дарогах”. Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства адказалі на пытанні віктарыны.

поделиться в: