Кожная пятніца – роднае сваё!

17.07.2026

Кожная пятніца – роднае сваё! У Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы- клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раенная бібліятэка” прайшоў літаратурны вернісаж да Года беларускай жанчыны. Для чытачоў прадстаўлены кнігі серыі «Вера. Надзея. Любоў» папулярнага кніжнага праекта выдавецтва «Мастацкая літаратура», прысвечанага сучаснай беларускай прозе. Цікавасць у прыхільнікаў беларускіх аўтараў выклікалі аповесці і апавяданні пра каханне, чалавечыя лёсы, сямейныя каштоўнасці і пошук жыццёвага шчасця. Сярод іх творы А.Бадака, Р.Баравіковай, Т.Мушыцкай, А.Аляшкевіча, М.Пазнякова, У.Саламахі, А.Федарэнкі, Л. Левановіча , З. Дудзюк, Ю. Зарэцкай, Н. Касцючэнкі, Л. Кебіч, В. Праўдзіна і іншых аўтараў. Запатрабаваны зборнікі «Пад зоркай кахання», «Калі цвіла чаромха», «Ева ў пошуках Адама”.

поделиться в: