Члены клубаў "Мерыдыян" Бярэзінскай раённай бібліятэкі і "Ураджайныя соткі" Багушэвіцкай бібліятэкі-клуб наведалі Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі. Падчас экскурс-падарожжа "Вакол света за адзін дзень у Батанічным" удзельнікі пазнаёміліся з разнастайнымі раслінамі з усіх кантынентаў, акрамя Антарктыды: паўночнаамерыканскія туі, тсугі і платаны, каўказскія кізіл і мядзведжая ляшчына, дальнеўсходнія бярозы і клены, паўднёваамерыканскія кактусы і араукарыя, аўстралійскі метрасібэрас, афрыканскія гальтонія і кракосмія, паўднёваўсходняй хлебнае дрэва і яшчэ шмат цікавых раслін з ўсяго света! Калекцыі руж, дэкаратыўных адналетнікаў, прага араматычных і лекавых раслін, дэкаратыўных форм хвойных раслін здзівіў разнастайнасцю відаў і сартоў. А на калекцыі рэдкіх і ахоўваемых раслін прыроднай флоры Беларусі нашы падарожнікі змаглі на невялічкай пляцоўцы ўбачыць сапраўдныя "зялёныя скарбы" нашай краіны. Водна-азерны комплекс з яго пярнатымі жыхарамі і квітнеючым німфеямі асабліва спадабаўся нашым юным наведвальнікам. Новыя экспазіцыі "Усходні сад" і "Ценявы сад" таксама знайшлі сваіх аматараў. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся аб гісторыі батарічных садоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, самога Цэнтральнага батанічнага сада і як ен звязаны з Беразіно.
Экскурс-падарожжа "Вакол света за адзін дзень у Батанічным"
15.07.2026
Мы в соцсетях & RSS