Кожная пятніца – роднае сваё!

10.07.2026

Кожная пятніца – роднае сваё!
У Паплаўскай сельскай інтэгрыраванай бібліятэцы ГУК “Бярэзінская цэнтральная раенная бібліятэка” прайшоў дзень чытацкай актыўнасці “Чытаем беларускае! Чытаем па-беларуску”. Бібліятэкарам былі прэзентаваны кнігі серыі “Вера. Надзея. Любоў”, якая прадстаўляе сабой свайго роду энцыклапедыю чалавечых пачуццяў праз прызму беларускай літаратуры.
Серыя знаёміць чытача з аповесцямі і апавяданнямі А.Бадака, Р.Баравіковай, Т.Мушыцкай, А.Аляшкевіча, М.Пазнякова, У.Саламахі, А.Федарэнкі, Л. Левановіча і іншых аўтараў.
Галоўная тэма – каханне, пачуцце, што хвалюе сэрца, высакародзіць душу, робіць жыццё радасным ці прыносіць трывогі і пакуты, становіцца прычынай жыццёвай драмы.

поделиться в: