Падчас літаратурнай пятніцы “У пошуках папараць-кветкі” у Багушэвіцкай СІБК адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Беразавічок”. Экалагічныя цікавінкі “Дзед-Прырадавед адчыняе таямніцы” сабралі юных аматараў прыроды, якія настойліва дазнаюцца пра яе таямніцы. Дзецям была прэзентавана серыя пазнавальных кніг беларускіх пісьменнікаў Галіны і Сяргея Трафімавых “Рассказы Деда-Природоведа”. Шмат цікавага і пазнавальнага даведаліся ўдзельнікі мерапрыемства: чаму ідзе дождж, чаму свецяцца зоркі і ці падаюць яны з неба, на самой справе, і яшчэ безліч чаго. А кніга “Иванов клад” адчыніла таямніцы, звязаныя з адным самых старажытных свят, якое адзначалі нашы продкі з паганскіх часоў – Купаллем. Таксама дзяцей зацікавілі пазнавальныя заданні, прапанаваныя аўтарамі.
Пасяджэнне клуба “Беразавічок"
10.07.2026
Мы в соцсетях & RSS