У пошуках папараць-кветкі

10.07.2026

Краязнаўчая пятніца “У пошуках папараць-кветкі” адбылася ў Багушэвіцкай СІБК. Літаратурнае падарожжа “Прырода шчодра дорыць нам…” адбылося ў наваколлях Багушэвіч. Сярод багатых лясоў бярэзінчшыны дзеці даведаліся пра цікавыя традыцыі святкавання Купалля, прымхі і забабоны, гульні і спевы, звязаныя з гэтым святам. Цікавыя паданні аб беларускіх дрэвах і зёлках, іх ролі ў жыцці беларусаў паведамілі кнігі з серыі “Лягенды зямлі беларускай”. Таксама дзеці дазналіся, чаму святаяннік такі ж сімвал Купалля, як і папараць, і ці ёсць на папараці кветкі. Яны даведаліся аб гаючай моцы такіх раслін, як чабор, святаяннік, дзівасіл, вятроўнік і інш., паспрабавалі суніцы і чарніцы і нават знайшлі лісічкі. На маляўнічым беразе невялічкай рэчкі Вусы прайшлі літаратурныя чытанні “Жывое слова Купалы”. Самыя прыгожыя вершы народнага беларускага паэта гучалі ў храме прыроды. Таксама дзеці даведаліся, чаму Іван Дамінікавіч Луцэвіч узяў менавіта такі псеўданім.

поделиться в: