Маленькім беларусікам пра Беларусь

06.07.2026

Беларусікі – маленькія жыхары вялікай краіны пад назвай Беларусь. У іх сэрцах з ранняга дзяцінства выспявае любоў да роднай краіны, калі яны даведваюцца больш пра адметнасці сваёй Айчыны. Гадзіну гонару “Страна родная Беларусь, тобой горжусь” супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі адрасавалі выхаванцам аздараўленчага лагера “Усмешка” Пагосцкай СШ. У даходлівай форме, з дэманстрацыяй брэндавых прадметаў-сімвалаў вялася размова пра паходжанне назвы Белай Русі, узгадвалася легенда пра галоўныя дзяржаўныя сімвалы краіны, пра нацыянальных герояў Беларусі, пра лясныя і водныя багацці, гучала цікавая інфармацыя аб выявах звяроў на гербах беларускіх гарадоў і беларускіх купюрах 90-х гадоў, пра знакамітую Смаргонскую “мядзведзеву акадэмію”, вядомыя ва ўсім свеце трактары, слуцкія паясы, рушнікі, вырабы з саломкі, малочныя, шакаладныя і льныя беларускія рэкорды… Рабяты маглі і самі прадэманстраваць свае веды пра Беларусь і атрымаць сувеніры-сімвалы і цукеркі кандытарскай фабрыкі “Камунарка”.

поделиться в: