Кніжная прэм'ера «Пра Беларусь раскажа кніга»

02.07.2026

Да свята Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у межах рэйтынг-акцыі “Каб любіць Беларусь, трэба яе ведаць” у Багушэвіцкай СІБК адбылася прэзентацыя выставы “Беларусь, ты багацце маё і любоў”, падчас якой прайшла кніжная прэм'ера «Пра Беларусь раскажа кніга». Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з новай кнігай лаурэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, паэта Міхася Пазнякова «Мая цудоўная радзіма». Таксама им были прапанаваны кнігі аб культуры, мастацтве, славутых людзях, гарадах і прыродзе Беларусі. Асаблівую цікавасць выклікала палічка, прысвечаная Году беларускай жанчыны, дзе размешчаны матэрыялы аб жыхарках нашага аграгарадка, якія з’яўляюцца прыкладам для іншых.

поделиться в: