У межах рэйтынг-акцыі “Каб любіць Беларусь, трэба яе ведаць”

02.07.2026

У Багушэвіцкай СІБК у межах рэйтынг-акцыі “Каб любіць Беларусь, трэба яе ведаць”, прысвечанай Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адбылася трыбуна гонару “Ганаруся роднай Беларуссю!”. Удзельнікі мерпрыемства адказалі на пытанні бліц-віктарыны, расказалі пра сваіх любімых беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, спевакоў, узгадалі свае “месцы моцы” на тэрыторыі нашай краіны. Таксама ім былі прэзентаваны новыя вельмі прыгожа выданыя кнігі з серыі “Беларусь”, у якіх прадстаўлены найбольш адметныя асобы нашай Радзімы, культурныя традыцыі і гістарычныя помнікі, гісторыя складання нашай дзяржаўнасці і іншыя факты, якія выразна адлюстроўваюць самабытнасць і прыгажосць Беларусі.

поделиться в: