У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора” у Багушэвіцкай СІБК адбылося чарговае пасяджэнне клуба садавода і агродніка “Ураджайныя соткі”. Падчас інфарм-дас’е “Усё новае-добра забытае старое” нашы аматаркі садоўніцтва пазнаёміліся з рэтраспектыўнай гістарычнай працай Л.Ракавай “Гісторыя на градках. Гісторыя агародніцтва на Беларусі”, а таксама з кнігамі 70-80-ых гадоў мінулага стагоддзя аб новых пладовых культурах, цікавых малараспаўсюджаных дэкаратыўных раслінах. З падборкі архіўных нумароў часопіса “Хозяин” яны даведаліся аб такіх папулярных у мінулым культурах, як боб, рабарбар, пастэрнак, рэпа і інш., якія зараз зноў аднаўляюць сваі пазіцыі на градках і ў нашым харчаванні. Было пазнавальна параўнаць старыя кнігі з сучаснымі выданнямі аб агародніцтве і кветкаводстве. Вялікую цікавасць выклікала вельмі дасціпная праца навуковай супрацоўніцы лабараторыі кветкаводства Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі В.Дубровай “Редкие однолетние растения”, у якой значная ўвага надаецца менавіта занядбаным дэкаратыўным адналетнікам, такім як касмея, духмяны гарошак, начная фіялка ды інш., якія зноўку знаходзяць сваё месца ў трэндавых дызайнерскіх садах і кветніках.
- Главная
- О нас
- Читателям
- Ресурсы
- Краеведение
- Одно окно
- Сервисы
Мы в соцсетях & RSS