У межах краязнаўчай пятніцы да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны у Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прашла прэзентацыя кніжнай выставы “Кніжны набат па ахвярах фашысцкай акупацыі”. На выстаўцы шырока прадстаўлены творы франтавікоў-пісьменнікаў: М. Лынькова, К. Чорнага, І. Шамякіна, І. Мележа, В. Быкава, В. Савіцкага, В. Гніламёдава, І. Пташнікава, А. Адамовіча і інш. Таксама творы пісьменнікаў – землякоў Я.Курто, І. Жукоўскага, М. Абазовіка. Прэзентавана “Кніга ўспамінаў нашых вяскоўцаў”, дзе знаходзяцца ўспаміны нашых аднавяскоўцаў, якія прашлі цяжкі шлях вайны.
Беларускамоўная краязнаўчая пятніца
19.06.2026
Мы в соцсетях & RSS