У межах пятніцы памяці “Векапомнае: Па весцы ішла вайна”

19.06.2026

У межах пятніцы памяці “Векапомнае: Па весцы ішла вайна”, прысвечанай да Дня памяці ахвяраў вайны, у Багушэвіцкай СІБК адбылася гадзіна ўспамінаў "Незабыўныя дні". Нашы наведвальніцы пазнаёміліся з запісамі аповедаў аб часах вайны яе сапраўдных удзельнікаў Вольгі Тарасаўны Сцярлевай і Белезяка Нікалая Харытонавіча. Ала Яўгенаўна Прашко падзялілася ўспамінамі сваёй бабулі аб супрацьстаянні партызанаў і фашыстаў у Багушэвічах, і чым гэта абарочвалася для мірнага насельніцтва. Таксама яна падказала некаторыя напрамкі краязнаўчага пошуку, звязаныя з жыхарамі нашага сельсавета. Напрыканцы сустрэчы ўдзельніцы мерапрыемства абмеркавалі аповесць нараджэнца в.Рачыборак Я.Курто “А жыцце адно”, напісаную на падставе сапраўдных падзей тых часоў на тэрыторыі Бярэзінскага раёна і нашага сельсавета, і нават узгадалі некаторых з дзеючых асоб гэтага твора, якія жылі побач з імі.
Працягнулася Пятніца памяці краязнаўчай інфармінай “Памяць без тэрміну дзеяння” для дзяцей, якія наведалі Багушэвічы падчас канікул. Яны пазнаёміліся з летапісам падзей у Багушэвічах з пачатку вайны і да моманту вызвалення Беларусі, а таксама даведаліся пра трагічны лёс вузнікаў Багушэвічскага гета. Іх вельмі ўразілі ўспаміны партызанскай сувязной Вольгі Сцярлевай аб пачатку вайны, які яна сустрэла зусім маладой дзяўчынай. Таксама яны даведаліся аб слаўных нараджэнцах Багушэвіч медыку М.І.Кавалёнка, які падчас вайны выконваў абавязкі наркома (міністра) аховы здароўя БССР, кіраваў дзейнасцю шпіталяў пасля вызвалення Беларусі, аднаўляў яе медыцынскія установы, і ваенаслужага генерал-маёра К.А. Каваленка, які ўдзельнічаў у Смаленскай бітве, быў начальнікам штаба Сталінградскага, а потым Данскога фронту

поделиться в: