16 чэрвеня у Доме кнігі «Светач» адбылася прэзентацыя кнігі нашага земляка, сябра бібліятэкі, члена саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Бычкоўскага «Чароўны чамадан з пахам адрэналіну», якая адкрывае новую серыю «Век прозы», што заснавана ў выдавецтве «Беларусь».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты сталічных навучальных устаноў і прыхільнікі творчасці аўтара. Алесь Бычкоўскі расказаў пра свой творчы шлях, а таксама засяродзіў увагу на змесце новай кнігі.
У выданні прадстаўлены гісторыі, у якіх будзённасць паступова ссоўваецца ў бок прыгоды. Аўтар прапануе чытачу своеасаблівы «чамадан» — набор сітуацый, назіранняў і нечаканых паваротаў, што ўзнікаюць на скрыжаванні рэальнасці і фантазіі. У цэнтры знаходзіцца чалавек, які трапляе ў абставіны, што патрабуюць хуткай рэакцыі, унутранай смеласці і ўмення бачыць больш, чым ляжыць.
Адзначым, што праект «Век прозы» арыентаваны на тое, каб сабраць пад адной вокладкай найлепшае, што ствараюць зараз беларускія празаікі.
Мы в соцсетях & RSS