Каб любіць Беларусь – трэба яе ведаць, каб кожную адметнасць уплятаць у вянок гонару, любові і пашаны, гучна заяўляць сваю прыналежнасць да беларускага народа, беларускай дзяржавы. Трыбуна гонару “Моя родная Беларусь, тобой горжусь!” была прапанавана супрацоўнікамі Бярэзінскай районнай бібліятэкі вахаванцам аздараўленчага летніка “Вясёлка” Любушанскай СШ. Кожны прысутны здолеў увачавідкі – на экспазіцыі “Беларускія брэнды” і па аповеду вядучай пераканацца: беларускае – лепшае! Былі агучаны легенды і паданні, пераканаўчыя лічбы і факты, брэндавая прадукцыя беларускіх вытворцаў, нацыянальныя сімвалы і беларускія рэкорды першэнства ў свеце, Еўропе, СССР. Гэта стымулявала ў юных грамадзян гонар за Бацькаўшчыну і ўзнёслыя пачуцці патрыятызму з асэнсаваннем таго, што кожнаму ад нараджэння дастаўся вялікі скарб – родная Беларусь, і нам дадзена лёсам з гонарам звацца беларусамі.
Трыбуна гонару “Моя родная Беларусь, тобой горжусь!”
17.06.2026
Мы в соцсетях & RSS