Да 135-годдзя вядомага рускага пісьменніка Аляксандра Мяленцьевіча Волкава ў Багушэвіцкай СІБК адбылася інтэрактыўная гульня “Адзень зяленыя акуляры!”. Удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі свае любімыя дзіцячыя казкі пісьменніка: “Чараўнік Смарагдавага горада”, “Урфін Джус і яго драўляныя салдаты”, “Вогненны бог маранаў” і іншыя, а таксама даведаліся, што акрамя казак А.Волкаў пісаў вершы, песні, гістарычныя і фантастычныя аповесці і апавяданні, а таксама навукова-папулярныя кнігі. Пасля яны адказалі на пытанні Чараўніка ў зяленых акулярах, паспаборнічалі ў конкурсе за тытул “самых ветлівых і добразычлівых”, а потым пад “Песеньку сяброў” паказалі свае артыстычныя здольнасці.
Інтэрактыўная гульня “Адзень зяленыя акуляры!”
16.06.2026
Мы в соцсетях & RSS