У межах краязнаўчай пятніцы “Гісторыю пішуць людзі”, прысвечанай 525-годдзю вёскі Багушэвічы, у мясцовай бібліятэцы-клуб адбылася прэзентацыя краязнаўчых матэрыялаў "Багушэвічы: 525 год на вятрах гісторыі". Першы пісьмовы ўспамін пра слаўнае мястэчка датуецца 1 чэрвеня 1501г., таму можна лічыць, што Багушэвічы старэйшае за Беразіно. Шмат каго зацікавіла краязнаўчая навінка пра аднаго з родзічаў уладароў маёнтка Багушэвічы - Адама Тамашавіча Свентаржэцкага. Гэты паэт і ўдзельнік паўстання 1830-1831гг. быў сябрам многіх членаў "Клуба філарэтаў" і стрыечным братам Баляслава Свентаржэцкага, які ўзначаліў падчас паўстання 1836г. аб'яднаныя паўстанцкія аддзелы ў Ігуменскім павеце. Алена Мікалаеўна Пяткевіч дапоўніла інфармацыю краязнаўчага дасье каштоўнымі ўспамінамі аб вядомым знаўцы нашага краю, гісторыку Пятру Аврамавічу Прыбыткіну. Пасля была прапанавана інфарміна “Слаўныя людзі Багушэвіцкай зямлі”. Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з цікавымі фактамі аб нараджэнцах і жыхарах Багушэвіч, якія пакінулі значны адбітак у гісторыі, спорце і навуцы.
У межах краязнаўчай пятніцы “Гісторыю пішуць людзі”
12.06.2026
Мы в соцсетях & RSS