Да Міжнароднага дня аховы дзяцей (01.06) і пачатку летніх канікул у Багушэвіцкай СІБК адбылася прэзентацыя кніжнай выставы “Дзяцінства светлая пара”. Нашым юным наведвальнікам бібліятэкі былі прапанаваны новыя цікавыя кнігі беларускіх выдавецтваў, а таксама перавыданні лепшых класічных твораў для дзяцей і падлеткаў. Дзеці змаглі знайсці сярод іх не толькі творы са спісаў для пазакласнага чытання, але і вострасюжэтныя прыгодніцкія альбо рамантычныя “дзявочыя” аповесці, прыгожыя вершы і казкі. Кожны наведвальнік бібліятэкі пайшоў з новай цікавай кніжкай.
Прэзентацыя кніжнай выставы “Дзяцінства светлая пара”
11.06.2026
Мы в соцсетях & RSS