У межах агульнараённага Пушкінскага дня з нагоды 195-годдзя з першага выдання “Казкі пра цара Салтана” супрацоўнікі Багушэвіцкай СІБК правялі ў Багушэвіцкім дзіцячым садку дзень казкі. Дзеці даведаліся аб некаторых цікавых фактах з дзяцінства вялікага паэта, пазнаёміліся з яго казкамі. Падчас чытання “Казкі пра цара Салтана”, нашы маленькія слухачы дазналіся аб значэнні некаторых састарэлых слоў, а потым выбралі найбольш уразіўшыя іх моманты і герояў на манахромных ілюстрацыях і прыгожа размалявалі іх. Напрыканцы сустрэчы яны адказалі на пытанні бліц-віктарыны.
З нагоды 195-годдзя з першага выдання “Казкі пра цара Салтана”
05.06.2026
Мы в соцсетях & RSS