У рамках акцыі "Кожная пятніца - роднае, сваё!" у Бярэзінскай раённай бібліятэцы кожнаму наведвальніку была прапанавана кніжная выстава "Гонар і слава родага края!"
Мэта - пазнаёміць чытачоў з этапамі станаўлення і развіцця Бярэзіншчыны. Прадстаўленыя матэрыялы, кнігі, тэматычныя дасье і самавыданні раскажуць чытачам пра цікавыя факты з гістарычнага мінулага і сучаснага перыядаў раёна, пра вядомых людзей, выхадцах края. Дзякуючы гэтай выставе кожны жадаючы можа здзейсніць экскурсію па славутых і маляўнічых мясцінах нашай малой радзімы. Тым больш, што 7 чэрвеня 2026 года г. Беразіно адзначае 525 годдзе з моманту першага ўпамінання мястэчка Беразіно.
У рамках акцыі "Кожная пятніца - роднае, сваё"
05.06.2026
Мы в соцсетях & RSS