З нагоды Дня нараджэння веласпорта (31.05) і Міжнароднага дня ровара (03.06) у Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб адбылася інфарміна “Ровар: сучасна, здорава, экалагічна!” для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Дзеці пазнаёміліся з займальнымі фактамі аб гісторыі ровараў, уплыве іх выкарыстання на здароўе і экалогію, аб узнікненні і гісторыі веласпорту. Таксама ім была прэзентавана краязнаўчая навінка аб славутай нараджэнцы Беразіно, велагоншчыцы Валянціне Сахончык. Напрыканцы дзеці ўзгадалі цікавыя моманты з XII абласнога велапрабегу выратавальнікаў, які стартаваў у Багушэвічах у мінулую суботу.
Інфарміна “Ровар: сучасна, здорава, экалагічна!”
04.06.2026
Мы в соцсетях & RSS