У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора” у Багушэвіцкай СІБК адбылося чарговае пасяджэнне клуба садавода і агродніка “Ураджайныя соткі”. Гадзіна карыснай інфармацыі “Рызынка вашага саду: нетрадыцыйныя культуры” дапамагла нашым наведвальніцам вырашыць якія з “модных” пладова-ягадных і кветкавых культур лепей прыдбаць для вырошчвання на сваіх палетках, з улікам іх біялагічных асаблівасцяў, патрабаванняў у культуры, ураджайнасці, смакавых якасцях альбо дэкаратыўнасці. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб выдатных якасцях і недахопах такіх цікавых раслін, як галубіка высакарослая, журавіны буйнаплодныя, бружмель садовы, кізіл, каліна, шыпшына, рэмантантныя трускаўкі і маліны, абрыкос, персік, слівовыя гібрыды (шарафуга і інш.). Таксама яны пазнаёміліся з дрэвавіднымі півонямі, зімаўстойлівымі магноліямі, найбольш непатрабавальнай групай руж “Ругоза”, новымі гатункамі метлюжковых гартэнзій і другімі дэкаратыўнымі раслінамі. Падборка навукова-папулярнай літаратуры дапамагла ім вызначыць новыя садовыя мары.
Пасяджэнне клуба садавода і агродніка “Ураджайныя соткі”
29.05.2026
Мы в соцсетях & RSS